wd wp Пошук:

Алесь Гарун

Алесь Гарун, сапр.: Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі (11 сакавіка 1887, фальв. Новы Двор пад Мінскам — 28 ліпеня 1920, Кракаў; Псеўданімы і крыптанімы: І. Жывіца; А. Новадворскі; Сальвэсь; А. Сумны; А. Г.; І. Ж.; А. Н.; А.Н-і.) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч[2].

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзіўся 27 лютага (11 сакавіка) 1887 г. у Мінску, на Багадзельнай вуліцы[3]. Яго бацька Уладзімір Прушынскі і маці Соф’я (дзяв. Жывіца) былі простымі прадстаўнікамі рабочай каталіцкай грамады Мінска. З дзяцінства палюбіў кнігі і ў пяць гадоў умеў чытаць па-руску і па-польску. У далейшым скончыў мінскія 3-е гарадское прыхадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы[2]. Працаваў у сталярных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску[2]. З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў[2]. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце «Наша ніва».

Арышт і ссылка

Арыштаваны за антыўрадавую дзейнасць[2] 4 сакавіка 1907 у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва «Да ўсіх працоўных». У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губерню[2]. З 1914 атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на баржы на рацэ Лене[2], падрыхтаваў зборнік «Матчын дар» і ў 1914 пераслаў яго ў Вільню (выйшаў у 1918). Пасля працаваў на залатых прыісках у Бадайба[2]. Творчасць Алеся Гаруна прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа.

Вяртанне на радзіму

Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мінск у верасні 1917. Віцэ-старшыня Усебеларускага з’езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. З № 3 да № 100 рэдагаваў газету «Беларускі шлях», актыўна выступаў у ёй як публіцыст. Падчас польскай акупацыі быў членам Беларускай ваеннай камісіі, Часовага беларускага нацыянальнага камітэта12 жніўня да 17 кастрычніка 1919 — старшыня). Алесь Гарун асабіста вітаў Юзэфа Пілсудскага ў Мінску ад імя ўсяго беларускага насельніцтва, і не паскупіўся на паэтычныя вобразы ў сваёй вітальнай прамове:

Ужо шосты тыдзень, як мы жывем спакойным жыцьцём разьвеяўся чырвоны туман, разтвеялася відмо галоднай сьмерці. Гэты цуд ёсьць дзелам гераічнага польскага войска, якога вы ёсьць начальнікам. Вітаю Вас ад імя нашых беларускіх дэлегацыяў, прадстаўляючых тутака беларускае насяленьне, выслаўляю гарачую падзяку за звальненьне Менску й Меншчыны ад новага цяжкага нападу маскоўскага імпэрыялізму, які на гэты раз прыбраўся ў бальшавіцкую вопратку. Але плачуць яшчэ маткі ў Віцебску, стогнуць людзі ў Магілёве, маўчыць, бо забаронены, хаўтурны голас зьімшэлых званіцаў Смаленску. Мы верым і спадзяемся, што, разам, з вольнымі Менскам, Вільняй і сівой Гародняй, вольнымі і шчасьлівымі будуць у вольнай і незалежнай Беларускай рэспубліцы нашыя адвечныя астрогі на рубяжох Масквы — Віцебск, Магілёў і стары Смаленск. Гэтага мы спадзяемся, у гэта мы верым, а гэтымі верай і надзеяй адараваў нас братні народ, якога слаўнамупрадстаўніку гатовы мы сказаць на Меншчыне ня толькі нашы сягоньняшняе «дзякуй», але й заўсёды: «Здароў будзь, прыходзь да нас, наш госьцю мілы, суседзе дарагі!»[4]

Пачынаючы з кастрычніка 1919 г. А. Гарун канчаткова закінуў сваю паэтычную творчасць, бо з галавой акунуўся ў працэс стварэння беларускай нацыянальнай арміі пры Польшчы.

У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. Яго магіла была нанова адшуканая ў 1988 годзе. У 1991 пра Алеся Гаруна зняты дакументальна-публіцыстычны фільм «Праз сваю хату ўбачыць бацькаву».

Творчасць

Алесь Гарун — Матчын дар, перавыданне 1988

Пісаць вершы Гарун пачаў змалку, спачатку, як сведчыць М. Гарэцкі, на рускай мове, затым — на беларускай. Раннія яго творы да нас не дайшлі. 1905 г. датуецца паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. Гэта — гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага таварыша і правёў свята ў асяроддзі паноў.

Першы друкаваны верш «Маці-Беларусі» пабачыў свет у 1907 годзе ў нумары газеты «Наша Ніва». У 1908 г. з’явіліся два вершы: «Януку Купале» (паэтычны водгук на зборнік «Жалейка») і «Начныя думкі» — лірычны ўсхваляны ўспамін аб родных мясцінах, ад якіх аўтар быў адарваны, знаходзячыся ў астрогу. Заслугоўвае ўвагу вобразная асаблівасць твора: тут ява ўвесь час пераплятаецца са сном, а рэальная рэчаіснасць — з казкай.

Гэты верш сведчыць, што Алесь Гарун не паў духам, не зламіўся маральна. Ён падтрымліваў сувязь са знешнім светам, жыў яго клопатамі. Паэтычная спадчына А. Гаруна ўключае ў сябе зборнік «Матчын дар», напісаны напачатку Першай Сусветнай вайны, і вершы, апублікаваныя ў розных выданнях пад псеўданімамі А. Гарун, А. Сумны, а таксама Сальвэсь. Гэты зборнік можна паставіць побач з такімі кнігамі, як «Шляхам жыцця» і «Вянок». Ён з’яўляецца адным з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў 20 стагоддзя.

У нейкім сэнсе блізкім да праграмных можна лічыць верш «Людзям», якім адкрываецца зборнік і ў якім аўтар непасрэдна звяртаецца да чытачоў. Гэта — свайго роду прадмова, ці можа нават споведзь з выяўленнем асабістых перажыванняў. У гэтым вершы Гарун гаворыць, што ён не паэт.

Наступны этап развіцця творчасці Алеся Гаруна — гэта вершы, напісаныя ў Сібіры. Яны як водгук пакуты і сімвал веры, споведзь і скарга выгнанніка, а таксама сведчанне нязломнай, непахіснай вытрымкі.

Багата ў Алеся Гаруна песняў жальбы, сумных настрояў, плачу. Але сум яго не так ідзе ад драмы ўласнага жыцця, колькі ад таго, што ён больш за ўсё баяўся страціць духоўную повязь з Бацькаўшчынай. І адначасова паэт паказвае, што ахвяры лірычнага героя і пакуты, якія выпадаюць на яго долю, не могуць быць дарэмнымі.

Вершы: Спрэчка, Nokturno, Самсон, «Думкі-дыялекты, краскі жыцця» і інш. Проза: «Першы снег», «Пан Шабуневіч», «Маладое», «Чалавек без крыві», «Свята», «П’ера і Каламбіна», «У Панасавым сяле».

Памяць

Вуліца Алеся Гаруна ў Мінску

У Мінску адна з вуліц названа ў гонар Алеся Гаруна (Фрунзенскі раён).

Mагіла,
Кракаў Ракавіцкія могілкі

Творы

Зноскі

  1. Ales Harun // https://www.vle.lt/straipsnis/ales-harun/
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Гарун Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 140. — 737 с.
  3. У часы Другой сусветнай вайны гэта вуліца насіла імя Алеся Гаруна.
  4. Жылуновіч З. Нацыянал-дэмакраты за працай // Маладняк. - 1930. - № 11. - С. 96; Тая ж цытата ў артыкуле: Бэндэ Л. Пра нядаўную мінуўшчыну беларускай контррэвалюцыі // Маладняк. - 1931. - № 1. - С. 78, толькі тут словы «бо забаронены» прапушчаны і заменены шматкроп’ем.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (42):
Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Нарадзіліся ў 1887 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Публіцысты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Паэты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Беларускамоўныя паэты
Памерлі ў 1920 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Рускамоўныя паэты
Драматургі Расійскай імперыі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Паэты Расійскай імперыі
Члены Беларускай вайсковай камісіі
Драматургі СССР
Пісьменнікі Расійскай імперыі
Публіцысты Расійскай імперыі
Публіцысты СССР
Паэты СССР
Памерлі 28 ліпеня
Грамадскія дзеячы Беларусі
Драматургі паводле алфавіта
Нарадзіліся 11 сакавіка
Драматургі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Памерлі ў Кракаве
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Беларускамоўныя пісьменнікі
Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Пісьменнікі Беларусі
Пісьменнікі СССР
Публіцысты Беларусі
Паэты паводле алфавіта