wd wp Пошук:

Алесь Бачыла

Алесь Бачы́ла, сапр. Аляксандр Мікалаевіч (2 сакавіка 1918, в. Лешніца, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці[2] — 4 студзеня 1983) — беларускі паэт , драматург , перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967)[2].

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939)[2]. Восенню 1939 прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» — загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952-57). У 1951-52 г. — уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З 1952 года нам. галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва»[2]. У 1957—1972 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972—1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»[2].

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1934 года[2]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі» (1947)[2], «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя аповесць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) пра калектывізацыю, раскулачвання, адвучвання селяніна быць гаспадаром на зямлі.

Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», музыка У. Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А. Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю. Семянякі)[2].

Аўтар кнігі пра М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971; 2-е выд., 1983)[2]. Пісаў сатырычныя творы (зборнік «Кавалер Мікіта», 1967) і творы для дзяцей (зб. «Мне купілі самакат», 1981).

На беларускую мову перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў, «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А. Талстога, «Тараса Бульбу» М. ГогаляМ. Паслядовічам), «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова(руск.) бел. (з. А. Бажко) і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 17 снежня 2019.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Бачило Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (34):
Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Нарадзіліся ў 1918 годзе
Драматургі паводле алфавіта
Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Асобы
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Памерлі ў 1983 годзе
Драматургі СССР
Беларускамоўныя пісьменнікі
Перакладчыкі Беларусі
Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі 4 студзеня
Паэты СССР
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Паэты паводле алфавіта
Перакладчыкі паводле алфавіта
Перакладчыкі СССР
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Перакладчыкі з рускай мовы
Паэты Беларусі
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Беларускамоўныя паэты
Пісьменнікі паводле алфавіта
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Нарадзіліся 2 сакавіка
Нарадзіліся ў Лешніцы
Перакладчыкі на беларускую мову
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Драматургі Беларусі
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Памерлі 3 студзеня