wd wp Пошук:

Алект

Гай Алект (лац.: Gaius Allectus) — рымскі імператар-узурпатар мяцежнай Брытаніі ў 293—296 гадах. Алект быў скарбнікам самаабвешчанага імператара Брытаніі Караўзія. У 293 годзе Алект забіў Караўзія пасля таго, як той прайграў у бітве пры Булоне. Асноўныя сілы Алект засяродзіў на поўдні вострава, каб абараніцца ад нападу Канстанцыя Хлору. Кіраваў выключна як тыран. У 296 годзе Канстанцый Хлор і яго прэфект Асклепіядот узялі па флатыліі і высадзіліся ў Брытаніі. Частка флоту павярнула назад, але войска Асклепіядота прарвалася да ўзбярэжжа. Алект сустрэў свайго праціўніка з войскам, але быў разбіты і загінуў падчас уцёкаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 296 годзе
Катэгорыя·Рымскія ўзурпатары
Катэгорыя·Асобы