wd wp Пошук:

Ала Сямёнава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямёнава. Ала (Альбіна Іванаўна) Сямёнава (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі крытык, пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 30-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Уладзівасток, пазней у Хабараўск, удзельнік ВАВ. У 1944 г. сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь. Жылі ў Вілейцы і Навагрудку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў БДУ. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гг. літсупрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972—1986 гг. — рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. — літсупрацоўнік, у 1987-? гадах — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 г., потым Саюзу беларускіх пісьменнікаў. З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ выступае з 1966 г.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Далёкаўсходнім краі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе