wd wp Пошук:

Yahoo!

Yahoo! (вымаўляецца як Яху!) — амерыканская кампанія, якая валодае другой па папулярнасці (5.88 %) у свеце пошукавай сістэмай і прадстаўляе шэраг сэрвісаў, аб’яднаных інтэрнэт-парталам Yahoo! Directory; партал уключае ў сябе папулярны сэрвіс электроннай пошты Yahoo! Mail, адзін з найстарэйшых і найбольш папулярных у Інтэрнэце. У 2004 годзе была запушчана новая версія паштовага інтэрфейсу, заснаваная на AJAX.

Па статыстыцы Alexa Internet, у лютым-красавіку 2012 г. Yahoo! — чацвёрты вэб-сайт паводле колькасці наведвальнікаў у Інтэрнэце. 28 % ад гэтага складае наведванне толькі адной інтэрнэт-старонкі сярод многіх.

Кампанія Yahoo! была заснавана аспірантамі Стэнфардскага ўніверсітэта Дэвідам Файла (анг. David Filo) і Джэры Янгам (анг. Jerry Yang) у студзені 1994 года; стала карпарацыяй 2 сакавіка 1995 года. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Санівейл (Sunnyvale), штат Каліфорнія, ЗША.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Сайты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Пошукавыя сістэмы
Катэгорыя·ІТ-кампаніі ЗША
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта