wd wp Пошук:

Xanthorhoe fluctuata

Xanthorhoe fluctuata — матылёк з сямейства пядзенікаў.

Біялагічнае апісанне

Размах крылаў 27-31 мм. Крылы шаравата-белыя з трыма няправільнымі чорнымі плямамі ўздоўж краю пярэдняга крыла, найбуйнейшая ў сярэдзіне. Часам сустракаюцца больш цёмныя (меланістычныя) формы.

Лічынка шэрага або зялёнага колеру з бледным, ромбападобным узорам уздоўж спіны. Яна, як правіла, харчуецца кветкавымі раслінамі сямейства крыжакветныя. Апісаны выпадак харчавання лісця настуркі.

Арэал

Від досыць звычайны і распаўсюджаны. Яго арэал займае велізарную тэрыторыю ад Ірландыі да Японіі. Засяляе таксама Паўночную Афрыку і Блізкі Усход.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Пядзенікі
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе