wd wp Пошук:

Umount

umount — утыліта каманднага радка ў UNIX-падобных сістэмах. Ужываецца для размантавання файлавых сістэм, папярэдне замантаваных праз утыліту mount. Для яе ўжывання патрабуюцца прывілеі суперакарыстальніка.

Утыліта аўтаматычна выклікаецца падчас выканання працэсу выключэння камп’ютара (напрыклад, камандай shutdown).

Прыклад

Размантаванне падзела hda2:

  umount /dev/hda2

Ключы

Размантаванне ўсіх замантаваных файлавых сістэм (акрамя каранёвай):

  umount -a

Прымусовае размантаванне, незалежна ад таго, ужываецца прылада, ці не:

  umount -f /cdrom

Размяшчэнне

У залежнасці ад АС размяшчэнне ўтыліты можа розніцца:

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Утыліты UNIX