wd wp Пошук:

Trichiuridae

Trichiuridae — сямейства рыб атрада акунепадобныя.

Апісанне

Цела падоўжанае, моцна сціснутае з бакоў, матава-серабрыстай афарбоўкі, нагадвае шаблю. Задні канец цела моцна патаншаецца і пераходзіць у нітку. Мае вялікі рот з буйнымі зубамі. 10 родаў. Распаўсюджаныя ў цёплых і ўмераных морах. Сілкуюцца рыбамі. Ля еўрапейскіх і амерыканскіх берагоў водзіцца Trichiurus lepturus; ля азіяцкіх берагоў сустракаецца шабля-рыба (Trichiurus japonicus), якая з’яўляецца аб’ектам здабычы.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акунепадобныя