wd wp Пошук:

Topos

Topos — літоўскі філасофска-культуралагічны часопіс. Выдаецца са студзеня 2000 года Цэнтрам даследаванняў інтэрсуб’ектыўнасці і мажасабовай камунікацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс, Літва). Выходзіць у друкаваным і электронным фарматах з перыядычнасцю два нумары на год. Індэксуецца ў міжнародных базах дадзеных The Philosopher’s Index[en] і EBSCO[en]-CEEAS (Central & Eastern European Academic Source). Галоўная рэдактарка — Таццяна Шчытцова.

Часопіс Topos з’яўляецца некамерцыйным выданнем і знаходзіцца ў адкрытым доступе. Рэдакцыя часопіса прымае да разгляду матэрыялы на рускай, беларускай і англійскай мовах; у асобных выпадках магчыма публікацыя на іншых мовах рэгіёну. Плата за працэс разгляду і падачу матэрыялаў не бярэцца.

Мэты і тэматыка

Часопіс Topos публікуе арыгінальныя даследванні і пераклады ў галіне філасофіі (уключна з гісторыяй філасофіі), а таксама ў іншых сферах — такіх, як тэорыя культуры і культурныя даследванні, візуальныя даследванні і тэорыя медыя, тэорыя літаратуры і рэлігійныя даследванні, сацыяльная і палітычная тэорыі, посткаланіяльныя і гендарныя даследванні і інш. Часопіс прадстаўляе кантынентальную філасофскую традыцыю (уключна з яе інтэрпрэтацыяй і развіццём за геаграфічнымі межамі кантынентальнай Еўропы) і накіраваны на выяўленне актуальнасці прапанаванага ў яе межах аналітычнага і канцэптуальнага інструментарыя для разумення рэалій сучаснага свету. Часопіс прытрымліваецца прынцыпу метадалагічнага плюралізму і накіраваны на развіццё і дэманстрацыю эўрыстычнасці ключавых спосабаў тэарэтызавання ў сучаснай філасофіі: фенаменалогіі і герменэўтыкі, постструктуралізму і семіятычнага аналізу, сацыяльнай крытыкі і псіхааналізу і інш.

Важным элементам выдавецкай палітыкі часопіса Topos з’яўляецца мультыдысцыплінарная адкрытасць, якая дазваляе рабіць бачнай сувязь філасофскага аналізу з даследчыцкімі траекторыямі ў іншых сацыягуманітарных навуках, а таксама выкарыстоўваць і ўзмацняць гэтую сувязь для больш прадуктыўнага асэнсавання актуальнах праблем сучаснасці. У тэматычным дачыненні часопіс адрозніваецца шырокім дыяпазонам і ў роўнай ступені зацікаўлены як у метадалагічных, так і прадметных даследваннях, прысвечаных разнастайным сферам і аспектам чалавечага/сацыяльнага вопыту. Пры гэтым акцэнт робіцца на матэрыялах і выпусках, у якіх універсалісцкі патэнцыял філасофскіх тэорый набывае пераканаўчасць пры дапамозе лакальна арыентаваных/фундзіраваных інтэпрэтацый.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Часопісы на англійскай мове
Катэгорыя·Часопісы на рускай мове
Катэгорыя·Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Часопісы Літвы
Катэгорыя·Часопісы Літвы на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL