wd wp Пошук:

The Battle for Middle-Earth

Уладар Пярсцёнкаў — Бітва за Міжзем’е — камп’ютарная гульня 2004 года, фірмы EA games, паводле знакамітага фільма Пітэра Джэксана Уладар Пярсцёнкаў.

Названая ад словаў пад канец другога фільма:

«Бітва за Хельмаву Падзь закончылася… Цяпер настаў час бітвы за Міжзем’е

Жанр

Жанр «Бітвы за Міжзем’е»: стратэгія ў рэальным часе (RTS).

Сцэнарый

Сцэнарый той жа, што і ў фільме, аднак дабаўлена болей бітваў і заданняў… Таксама ўлічваецца варыянт іншага развіцця падзей, у выпадку перамогі зла.

Бітва

Гэта адзін з модаў гульні, у якім гулёк выбірае за каго гуляць з чатырох фракцый (Гондар, Рохан, Ізенгард, Мордар), супраць каго, на якой карце (мясцовасці), якога колеру ён будзе і г.д.. Таксама прысутнічае варыянт кожнага параметру наўгад.

Кампанія

Ёсць дзве кампаніі: Дабра і зла.

Кампанія дабра

Пачынаецца з бітвы ў Морыі — копях Гномаў, дзе Брацтва Пярсцёнка павінен прайсці праз шахты. Далей бітвы развіваюцца за Рохан, да бітвы ў Хельмавай Падзі, далей за Гондар, да канца гульні пры Чорных варотах.

Кампанія зла

Пачынаецца за Ізенгард, дзе трэба вырубаць лес, будаваць лесапілкі, працягваецца да бітвы ў Хельмавай Падзі, і далей бітва ідзе за Мордар і Харадрымаў, заканчваецца бітвай у Мінас Тырыце.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Міжзем’е
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта