wd wp Пошук:

Split

split — каманда, якая капіруе файл, разбіваючы яго яго на асобныя файлы вызначанай даўжыні. У якасці аргументаў ёй патрэбна ўказаць імя крынічнага файла і прэфікс імён выніковых файлаў. Імёны выніковых файлаў будуць складацца з гэтага прэфікса і двух дадатковых літар аа, ab, ас і г. д. (без прабелаў і кропак паміж прэфіксам і літарамі). Калі прэфікс імёнаў файлаў не зададзены, то па змоўчванню ўжываецца х, так што выніковыя файлы будуць звацца хаа, xab і г. д.

Скласці атрыманыя фрагменты ў зыходны файл можна камандай cat

Ужыванне

split [КЛЮЧ] [УВАХОД [ПРЭФІКС]] ПРЭФІКСab, …;

па змоўчванню памер часткі роўны 1000 радкоў, а ПРЭФІКС роўны «x». Калі ФАЙЛ не зададзены ці зададзены як «-», чытаецца стандартны увод.

Аргументы, абавязковыя для доўгіх ключоў, абавязковыя і для кароткіх:

-a, –suffix-length=Н выкарыстоўваць суфіксы даўжыні Н (па змоўчванню 2) -b, –bytes=КОЛЬКАСЦЬ запісваць у кожны выходны файл зададзеную КОЛЬКАСЦЬ байтаў -C, –line-bytes=КОЛЬКАСЦЬ запісваць не больш зададзенай КОЛЬКАСЦі байтаў з радка -d, –numeric-suffixes ужываць лікавыя, а не літарныя суфіксы -l, –lines=КОЛЬКАСЦЬ запісваць у кожны выніковы файл зададзеную КОЛЬКАСЦЬ радкоў –verbose друкаваць паведамленні ў стандартны струмень памылак перад адчыненнем чарговага выходнага файла –help паказаць гэтую даведку і выйсці –version паказаць інфармацыю аб версіі і выйсці Пры заданні колькасці байтаў можна ўжываць суфікс: b азначае 512b, k — 1kb, m — 1Mb.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Утыліты UNIX