wd wp Пошук:

Spice Girls

Spice Girls («Спайс Гёрлз») — англійскі жаночы поп-гурт, утвораны ў Лондане ў 1994 годзе.

Агульныя звесткі

Для кожнай з удзельніц быў прыдуманы яскравы вобраз і адпаведны псеўданім: Вікторыя Адамс («Posh Spice»), Мелані Браўн («Scary Spice»), Эма Бантан («Baby Spice»), Мелані Чысхолм («Sporty Spice») і Джэры Холіўэл («Ginger Spice»). Дзяўчаты падпісалі кантракт з лэйблам «Virgin Records» і ў 1996 годзе выпусцілі свой першы сінгл — «Wannabe».

Песня сем тыдняў прабыла на вяршыні брытанскага песеннага хіт-параду і стала штуршком да сусветнай папулярнасці гурта, да канца года заняўшы першыя месцы ў хіт-парадах яшчэ 21 краіны. Spice Girls выпусцілі 3 студыйных альбомаў, прададзеныя па ўсім свеце сумарным тыражом больш за 75 мільёнаў копій.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы Вялікабрытаніі