wd wp Пошук:

Skolta Esperanto Ligo

Skolta Esperanto ligo, Sel — саюз, аб’ядноўваючы скаўцкі рух і эсперантыстаў.

Бейдэн-Паўэл і эсперанта

У 1907 Роберт Бейдэн-Паўэл, заснавальнік скаўтскага руха, выдае карманную кнігу “Разведка лдя хлопчыкаў” (Skouting for Boys). У наступным годзе яна выдаецца шасцю брашурамі, трэцяя з якіх утрымлівае саветы Бейдэн-Паўэла аб ужыванні эсперанта як “сакрэтнай мовы”.

Таксама, калі вы жадаеце ўжываць сакрэтную мову ў вашым дазоры, вам усім неабходна пачаць вывучаць эсперанта. Гэта не цяжка, і ўсё выкладанне знаходзіцца ў маленькай кніжцы, каштуючай адно пенні. Гэта мова ўжываецца ва ўсіх краінах, так што вы зможаце карыстацца ёю нават за мяжой.

Арыгінальны тэкст (англ.)   

Also if you want to use a secret language in you patrol, you shold all set to work to learn “Esperanto”. It is not difficult, and is taught in a little book costing one penny. This language is being used in all countres so that you would be able to get on it abroad now

Гісторыя SEL

Падчас першай сусветнай вайны, да брытанскага эсперантыста Аляксандру Уільямц Томсану (пмеўданім “Avoto”) прыйшла ідэя аб’яднаць скаўцкі рух і эсперанта. З гэтай мэтай, ён каля французскай вёскі Рансар напісаў невялікую кнігу. Яна была выдадзена ў кастрычніку 1918 года пад назвай “Прапановы аб Скаўтскім эсперантыстскім саюзе”, пяць з якіх растлумачывалі мэты саюза:

  1. Распаўсюджваць скаўтскую ідэалогію пры дапамозе эсперанта.
  2. Распаўсюджваць эсперанта сярд скаўтаў усіх краін.
  3. Ствараць скаўтскую літаратуру на эсперанта.
  4. Выдаваць міжнародны скаўтскі журнал.
  5. Аб’яднаць юнакоў розных краін агульным для абодвух рухаў пачуццём братэрства.

У тым жа самым годзе была створана SEL - першая сусветная скаўтская арганізацыя. На дадзены момант SEL актыўна супрацоўнічае з:

Таксама, на ўсіх кантынентаз існуюць афіцыйныя прадсатніцтвы SEL.

Aфіцыйны сайт: http://www.skolta.org

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Арганізацыі эсперантыстаў
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Эсперанта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе