wd wp Пошук:

Skinny Puppy

Skinny Puppy — канадскі індустрыяльны гурт, сфармаваны ў Ванкуверы, Брытанская Калумбія, Канада у 1982 годзе. Гурт з’яўляецца піянерам стылю электра-індастрыял і лічыцца адным з найбольш уплывовых індустрыяльных калектываў. Спачатку Skinny Puppy задумваўся як эксперыментальны сайд-праект Кевіна Кі (сапраўднае імя — Кевін Вільям Кромптан), удзельніка нью-вэйв гурта Images in Vogue, але з прыходам Нівека Огра (Кевін Огілві) ён перарадзіўся ў паўнавартасны праект. Пазней да іх далучыўся клавішнік і кампазітар Дуэйн Гётэл, які аказаў моцны ўплыў на станаўленне стылю гурта. Skinny Puppy вынайшлі абсалютна свой стыль, заснаваны на інтэнсіўных электронных бітах і дыстаршаваным вакале.

Іх гісторыя пачалася ў канадскім горадзе Ванкуверы, штат Брытанская Калумбія, улетку 1983 года. Менавіта тады са складу маладой мясцовай каманды Images in Vogue выйшлі два ўдзельніка: барабаншчык Кевін Кі (cEVIN Key; сапраўднае імя Kevin Crompton) і вакаліст Нівек Огр (Nivek Ogre; сапраўднае імя Kevin Ogilvie). У 1984 годзе з прадусарам Дэвидам Огілві (David «Rave» Ogilvie) была запісана касета «Back & Forth». З ім гурт працаваў над цэлым шэрагам спробавых запісаў, у тым ліку і над першым ЕР «Remission». Гэты міні-дыск быў апублікаваны на лэйбле Nettwerk, з якім Skinny Puppy падпісалі кантракт на выпуск двух альбомаў. ЕР «Remission» прыцягнуў да дуэта ўвагу брусельскага лэйбла Play It Again Sam Records, які ўзяўся за распаўсюджанне іх запісаў ў Еўропе. У 1985 годзе Skinny Puppy пашырыліся да трыа: да гурта далучыўся клавішнік і праграміст Вільгельм Шродар (Wilhelm Schroeder), ён жа Біл Ліб. У кастрычніку 1985 года разам з новым удзельнікам Skinny Puppy запісалі свой поўнафарматны дэбют «Bites». Улетку 1986 года Вільгельм Шродар вырашыў пакінуць гурт і заняцца сольнай кар’ерай. Яго месца заняў былы ўдзельнік Psyche Дуэйн Гётэл (Dwayne Goettel), які пасля аказаў значны ўнёсак і ў папаўненне рэпертуару Skinny Puppy. Ён прымаў удзел у запісе другога альбома «Mind: The Perpetual Intercourse», апублікаванага ў верасні 1986 года. Больш за ўсё аматараў знайшлося ў першага сінгла «Dig It», які фінішаваў у Тор 10 танцавальнага чарта часопіса «Rolling Stone».

Ужо ўвосень 1987 года выйшаў трэці лонг-плэй «Cleanse, Fold and Manipulate», пасля якога Skinny Puppy перарос статус культавага і андэграўнднага, што пацвердзіла хвалебная рэцэнзія на старонках аднаго з вядучых амерыканскіх часопісаў «People». Аглядальнік выдання, у прыватнасці, адзначаў: «Skinny Puppy ствараюць, па іх уласным вызначэнні, аўдыёскульптуру. Тое, што яны граюць, можна называць па-рознаму, напрыклад, вар’яцтвам. Дзіўныя хаатычныя гукі і далёкае рэха сутыкаюцца, рэзаніруюць і адскокваюць рыкашэтам, раз-пораз завязваюцца невыразныя дыялогі, быццам у пакой далятаюць гукі тэлевізара, што працуе ў суседнім нумары. Гэта нагадвае вандраванне па закавулках начнога кашмару».

Занадта агрэсіўная, задзірліва жорсткая эстэтыка гурта цяжка ўспрымалася многімі людзьмі. Напрыклад, відэа «Worlock» (LP «Rabies») неаднаразова забаранялася трансляваць на розных каналах з-за перанасычанасці сцэнамі гвалту і зверства. Сцэнічны экстрэмізм таксама далёка не ўсім падабаўся. У некаторых гарадах гурту забаранялі выступаць, а ў штаце Цынцынаці музыкаў аднойчы арыштавалі за залішне эксцэнтрычныя паводзіны на сцэне.

1990 год стаў пераломным ў гісторыі Skinny Puppy. Нівек Огр, Кевін Кі і Дуэйн Гётэл, стомленыя інтэнсіўнай супольнай працай апошніх гадоў, разбрыліся па ўласных сайд-праектах і іншых гуртах. Па словах Огра, прымаючы ўдзел ў іншых праектах, ён меў «шанец пагутарыць з многімі выдатнымі людзьмі і рэалізаваць ідэі, якія ўжо даўно абдумваў». Огр запісваўся з гуртамі Ministry, Revolting Cocks і Pigface, працаваў у новым праекце Welt, створаным былым басістам Killing Joke Рэйвенам (Raven). Кевін і Дуэйн стварылі шэраг сайд-праектаў, сярод якіх Hilt, Doubting Thomas і Download.

Склад

Сучасны склад

Былыя ўдзельнікі

Сесійныя музыканты

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта