wd wp Пошук:

Scolopax

Scolopax — род з васьмі вельмі падобных паміж сабой відаў птушак, якія характарызуюцца доўгай тонкай дзюбай, прысадзістым тулавам і ахоўным карычнявата-чорным апярэннем. Толькі два віды роду распаўсюджаны шырока, папуляцыя астатніх відаў лакалізаваная канкрэтным востравам.

Гэтыя птушкі сілкуюцца ноччу або ўвечары, асноўным кормам з’яўляюцца бесхрыбетныя, якіх птушка адшуквае сваёй доўгай дзюбай у мяккай глебе. Такія звычкі і някідкае апярэнне робяць цяжкімі спробы заўважыць гэтую птушку ў дзённыя гадзіны адпачынку.

Такаванне звычайна адбываецца на досвітку або ў прыцемках. Вочы ў птушкі размешчаны па баках галавы, што дае ім кут гледжання амаль 360°.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзічына
Катэгорыя·Бакасавыя
Катэгорыя·Роды птушак