wd wp Пошук:

Schistocerca gregaria

Schistocerca gregaria — від роду Schistocerca сямейства Сапраўдныя саранчовыя (Acrididae) падсямейства Cyrtacanthacridinae. Шкоднік сельскагаспадарчых культур у Афрыцы, Азіі і на Блізкім Усходзе, які прыносіць сур’ёзны ўрон сельскай гаспадарцы ўжо на працягу некалькіх тысячагоддзяў. З’яўляецца магчыма самым небяспечным шкоднікам з усяго сямейства Сапраўдныя саранчовыя (Acrididae), у асноўным з-за крайняй пражэрлівасці, высокай хуткасці і далёкасці пералётаў калоній(руск.) бел., а таксама інтэнсіўнасці размнажэння (за год паспяваюць развіцца 2-5 пакаленняў). Асабліва моцна ад шкодніцтва гэтага віду пакутуюць краіны, дзе сельская гаспадарка, у прыватнасці ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, аказвае вялікі ўплыў на эканамічную абстаноўку і харчовую бяспеку(руск.) бел..

Арэал

Субтрапічная і трапічная зоны Афрыкі, Аравійскі паўвостраў і Індастан.

Спосаб жыцця

Аддае перавагу цепламу клімату і пясчаным глебам. Пры багацці ежы вядзе адзіночны спосаб жыцця, але пры дэфіцыце корму ўтварае велізарныя калоніі (якія налічваюць дзесяткі мільёнаў асобін), якія пачынаюць актыўны пошук багатых ежай тэрыторый. Калоніі здзяйсняюць пералёты ў асноўным раніцай ці вечарам, на адлегласці да 100 км.

Харчаванне

Харчуецца рознымі (у тым ліку сельскагаспадарчымі) травамі, хмызнякамі, дрэвамі, ядучы іх лісце, сцеблы, кветкі і плады. У сярэднім за дзень кожная асобіна з’ядае колькасць корму роўную яе вазе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сапраўдныя саранчовыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе
Катэгорыя·Насякомыя Азіі