wd wp Пошук:

Salutaris

Salutaris (ад лац. дабратворны, выратавальны, дасканалы) — беларускі змешаны аматарскі камерны хор, заснаваны ў 2007 годзе ў Мінску. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік — Вольга Янум.

Рэпертуар калектыва дастаткова разнастайны: хор выконвае творы розных напрамкаў, як свецкую, так і класічную духоўную музыку.

Salutaris з’яўляецца частым удзельнікам музычных фестываляў, пераможцам музычных конкурсаў, геаграфія якіх распасціраецца на 19 краін свету.

Дасягненні

Канцэрты

Адметная рыса перформансаў Salutaris — у іх часта яркім тэатральным складніку, у чым хору дапамагае супрацоўніцтва з танцавальным калектывам Альтана (мастацкі кіраўнік Ганна Корзік), салісткай этна-эмбіент трыа Dzivasil Інай Перасецкай-Малаковіч, і іншымі творчымі калектывамі і выканаўцамі.

Удзельнікі хору на канцэртах выступаюць у своеасаблівых касцюмах, дызайн якіх распрацаваў арт-дырэктар хору Усевалад Швайба.

Дыскаграфія

За гады існавання хор выпусціў два альбомы: першы — «Туман Ярам», разам з беларускім кампазітарам Андрэем Саўрыцкім, дзе сабраныя сучасныя харавыя апрацоўкі беларускіх народных песень. Другі альбом, «Соль Зямлі», стаў пераможцам праекту Social Weekend, за наданне падтрымкі маладым кампазітарам Беларусі ў напісанні харавой музыкі, захаванні традыцый беларускай харавой музыкі агулам.

Відэаграфія

Яшчэ адна адметная рыса хору — стварэнне ўласных відэакліпаў, рэжысёрам якіх з’яўляецца ўдзельнік Дзяніс Жыгуноў, а таксама уласны архіў жывых выступаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Хоры Беларусі