wd wp Пошук:

Rockstar North

Rockstar North Limited (раней DMA Design Limited) — брытанкскі распрацоўшчык відэагульняў, які размешчаны ў Эдынбургу, Шатландыя. Кампанія была заснавана ў 1984 годзе ў Данды. Заснавальнікамі былі аднакласнікі Дэвід Джонс, Расел Кей, Стыў Хаманд і Майк Дэйлі. Першапачаткова, назва студыі — Acme Software, але ў 1987 годзе назву вырашылі змяніць на DMA Design. У першыя гады сваёй працы, DMA Design была падтрымана яе выдаўцом Psygnosis, і у першую чаргу распрацоўвала гульні на сістэмы Amiga, Atari ST і Commodore 64.

У 1997 годзе выйшла ў свет першая частка гульні Grand Theft Auto, якая мела вялікі поспех і пачала цэлую серыю гульняў. У тым жа 1997 годзе, DMA Design была хутка набыта кампаніяй Gremlin Interactive. Пасля рэлізу ў 1999 годзе Grand Theft Auto 2, французскі холдынг Infogrames Entertainment SA(IESA) купляе за £24 мiльёна Gremlin Interactive, у складзе якой тады знаходзіцца DMA Design. Але амаль адразу DMA Design была прададзеная амерыканскай Take-Two Interactive, якая лічыцца і на цяперашні час уладальніцай Rockstar Games. У 2001 годзе прайшоў афіцыйны выхад ў свет сенсацыйнай Grand Theft Auto III, і DMA Design была перайменавана ў Rockstar North. Такім чынам, Rockstar North стала часткай Rockstar Games. Акрамя шэрагу частак франшызы Grand Theft Auto, cтудыя працавала і над некаторымi іншымі праектамі, напрыклад скандальным Manhunt, таксама аказвала падтрымку пры распрацоўцы грандыёзных Red Dead Redemption i Max Payne 3. Але самая папулярная серыя — гэта, несумненна, Grand Theft Auto. Асабліва пасля гучных рэлiзаў Grand Theft Auto IV (2008) i Grand Theft Auto V (2013) франшыза ўвайшла ва ўсе рэйтынгі, а GTA V стала самай камерцыйна паспяховай гульнёй не только Rockstar Games, але і ва ўсім свеце. Да 2016 года студыю узначальваў гейм-дызайнер і прадюсер Лэслi Бензіс.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Эканоміка Шатландыі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Эдынбург
Катэгорыя·Вытворцы камп’ютарных гульняў Вялікабрытаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1984 годзе
Катэгорыя·1984 год у Шатландыі