wd wp Пошук:

Pasporta Servo

Нанесеныя на мапу адрасы Pasporta Servo у 2015 годзе (Эсперанція)
**Pasporta Servo** ([эсп.](/Эсперанта "Эсперанта") "Пашпартная служба") - папулярная ў асяроддзі [эсперантыстаў](/Эсперантыст "Эсперантыст") [сістэма абмену візітамі](/Сетка_гасціннасці "Сетка гасціннасці").

Гісторыя

Першапачаткова ідэя аб “Pasporta Programo” з’явілася ў Рубэна Фельдмана-Гонсалеса з Аргенціны. Згодна з сучаснай сістэмай Pasporta Servo пачала працаваць у 1974 годзе і уключала тады 39 адрасоў. У эсперанта-таварыстве штогоднік Pasporta Servo стаў даволі значным выданнем. У 2004 годзе было апублікавана 1227 адрасоў з 79 краін. У 2005 - 1364 адрасы з 89 краін. У 2007 - 1320 адрасоў з 92 краін свету. Але геаграфічнае размеркаванне адрасоў нераўнамернае: большая частка з іх прыходзіццца на Еўропу. Зараз агульнае кіраўніцтва Pasporta Servo Ажыццяўляецца Сусветнай моладзевай арганізацыяй эсперантыстаў. (TEJO). У 2009 годзе TEJO анлайн-версію пад назвай “Pasporta Servo 2.0”. Згодна з заявай стваральнікаў старонкі, PS 2.0 існуе ў тандэме з друкаванай версіяй, дазваляючы пры гэтым хучэй абнаўляць інфармацыю аб адрасах.

Прынцып дзеяння

Pasporta Servo - гэта невялікая кніжка, у якой пералічаны адрасы эсперантыстаў па ўсяму свету, у якіх магчыма застацца пераначаваць ці нават пажыць некалькі дзён цалкам бясплатна. Усё, што патрэбня для таго каб атрымаць такую кніжку і усе звязаныя з ёй правы: ведаць эсперанта і самому згадзіцца прныймаць час адчасу гасцей. У выніку, вы атрымоўваеце магчымасць знайсці бясплатны прытулак паўсюдна ад Анголы да Швейцарыі і згладзіць свае шэрыя будзённыя дні гасцямі здалёк (калі раптоўна каму небудзь здасца цікавым ваш рэгіён). Хаця фармальна ў абавязкі прыймаючага боку уваходзіць толькі даць прытулак для начоўкі, але часта гаспадары гатовы дапамагчы з транспартыроўкай, даведкамі аб мясцовай інфармацыі і ежай. Асабліва выдатных вынікаў магчыма дасягнуць, злучая Pasporta Servo і аўтаспын. Напрыклад, маладая амерыканка Аманда Хіглі, прападарожнічала такім чынам каля года па краінам Еўропы. Вярнуўшыся ў ЗША яна напісала мемуары аб тым, як весела ездзіць на венгерскіх электрычках. Гаспадары паказваюць колькі дзён і гасцей гатовы прыняць, а таксама маюць магчымасць пакінуць невялікія каментарыі аб абмежаваннях і цікаўнасцях (не курцы, патрабуецца палатка, маладыя людзі і гэтак далей). У выпадку атрымання стратаў, гаспадары могуць звярнуцца за іх кампенсацыяй да гасцей.

Глядзіце таксама

Спасылкі

Афіцыйная старонка Pasporta Servo

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эсперанта
Катэгорыя·Арганізацыі эсперантыстаў
Катэгорыя·Турызм