wd wp Пошук:

Parabasalia

Parabasaliaклас (або тып) прасцейшых, які аб’ядноўвае шматжгуцікавых жгуціканосцаў. Каменсалы і эндапаразіты жывёл і чалавека.

Спецыфічнасць класа вызначае комплекс арганел, які ўключае апарат Гольджы і парабазільныя філаменты. Колькасць жгуцікаў, якія адыходзяць ад пярэдняй часткі цела, ад некалькіх да шматлікіх. Ядро размешчана спераду. У клетцы адсутнічаюць мітахондрыі, маюцца гідрагенасомы.

Размнажэнне шляхам бінарнага дзялення клеткі. Тып дзялення ядра — закрыты пазаядзерны плеўрамітоз.

Распаўсюджаны ўсясветна. Маюць вялікае значэнне для медыцыны і ветэрынарыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Пратысты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы