wd wp Пошук:

PRR M1

Паравоз PRR M1паравоз тыпу 2-4-1 (у амерыканскай сістэме запісу 4-8-2 «Mountain»), будаваўся ў ЗША па замове чыгуначнай кампаніі Pennsylvania Railroad на заводах Lima Locomotive Works, Altoona Works і Baldwin Locomotive Works.

Выбпрабавальны паравоз быў пабудаваны ў 1923 годзе, серыйны выпуск паравозаў пачаты ў 1926 годзе. Усяго выпушчаны 301 лакаматыў. Шырыня каляіны 1435 мм.

Паравозы Пенсільванскай чыгункі тыпу M1 былі прызначаны для цяжкага горнага профілю. Рухаючымі на гэтых паравозах - чатыры колавыя пары. Дзве колавыя пары, размешчаныя пад даволі вялікай топкай паравоза, змяншалі восевую нагрузку ад цяжкога паравоза.

Паравозы вырабляліся і для пасажырскага, і для грузавога руху, але выкарыстоўваліся пераважна ў грузавым руху з паскоранымі грузавымі цягнікамі.

Многія машыністы Пенсільванскай чыгункі лічылі гэты паравоз лепшым сярод тых, якія ім сустракаліся.

Першы паравоз быў пабудаваны на заводзе PRR ў горадзе Алтуна. Пасля трох гадоў інтэнсіўных выпрабаванняў у цягніковай працы і статычных выпрабаванняў былі атрыманы станоўчыя вынікі. Кіраўніцтва кампаніі прыняло рашэнне замовіць яшчэ 200 паравозаў гэтай серыі па сваіх чарцяжах на заводах Baldwin Locomotive Works (1975 адз.) і Lima Locomotive Works (25 адз.). Пры паступленні на чыгунку гэтыя лакаматывы атрымалі нумары з 6800 да 6999.

У 1930 годзе чыгунка замовіла яшчэ 100 лакаматываў гэтай серыі. На гэты раз лакаматывы атрымалі некалькі змен у канструкцыі, таму і ў назве з’явіўся індэкс a (PRR M1a). На паравозы быў усталяваны падагравальнік сілкавальнай вады. Замест адной парапаветранай помпы былі ўсталяваны дзве. Павялічылася ўмяшчальнасць тэндэраў.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Паравозы паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Паравозы тыпу 2-4-1
Катэгорыя·Паравозы ЗША