Ота Дзікс — расійскі дарквейв-гурт, назва якога паходзіць ад імя нямецкага мастака Ота Дзікса. Утвораны ў Хабараўску Драў і Сліпам. Днём нараджэння гурта лічыцца 28 лістапада 2004 года — менавіта тады адбылося першае жывое выступленне.
У тэматыцы песень значнае месца займае постапакаліптыка («Атомная зима», «Город», «Зона теней»), але нярэдка закранаюцца іншыя, філасофскія, псіхалагічныя і маральныя тэмы («Старик», «Немой крик», «Сон разума», «Жертвы искусства» і інш.) Акрамя таго, у некаторых песнях выкарыстоўваецца BDSM тэматыка (««Любимый немец», «Зверь», «Раб»).
У музыцы выкарыстоўваюцца рэзкія, надрыўныя мелодыі, выкананыя ў мінорных танах. Некаторыя мелодыі ў асобных павольных песнях набліжаюць музычны шэраг да Dark Ambient. На канцэртах у кожнай песні разыгрываецца мініятурны монаспектакль, ствараецца арыгінальны вобраз, устойліва асацыяваны ў прыхільнікаў з мелодыяй і тэкстам.
Гурт існуе з лістапада 2004 года. Otto Dix граюць у стылі дарквэйв, хоць у музыцы выяўляюцца і рысы пост-індастрыяла. У цяперашні час вельмі шырока вядомыя ў Расіі і краінах СНД. Усе тэксты гурта на рускай мове. Вакаліст Міхаэль Драў валодае вельмі рэдкім голасам — контратэнар
У перыяд пошуку арыгінальнага гучання калектыў спрабаваў быць трыо, але пасля гітарыст сышоў. З зімы 2004 Otto Dix працавалі разам з моладзевым тэатрам «Парадыгма часоў». Аж да выхаду альбома «Атомная зима» ў 2007 годзе Otto Dix заставаўся дуэтам.
Дэма-альбом «Эго», які выйшаў у ліпені 2005 году ўключае толькі 12 трэкаў і відэакліп на загалоўную песню, а таксама зборную фотасесію і тры артыкулы з мясцовых газет аб гурце і аб яго ўдзельніках.
У чэрвені 2006 году ўдзельнікі гурта пераехалі ў Санкт-Пецярбург на пастаяннае месца жыхарства.
У студзені 2007 году маскоўскі лэйбл Gravitator Records выдае афіцыйны дэбютны альбом Otto Dix «Город». У траўні 2007-га пры ўдзеле канцэртнага агенцтва SYN Promotion дуэт дае тур у падтрымку «Города», які стаў самым маштабным за ўсю гісторыю расійскай готык-сцэны.
У кастрычніку 2007 году выходзіць трэці альбом — «Атамная зіма».
У 2008 годзе склад Otto Dix пашыраецца да трыа — трэцім удзельнікам гурта становіцца скрыпач, кампазітар, аранжоўнік Пётр Воранаў. Пётр скончыў Пецярбургскую кансерваторыю, ён прыняў удзел у туры ў падтрымку альбома «Атомная зима».
У пачатку 2009 году на Gravitator Records выходзіць чацвёрты альбом «Зона Теней» (скрыпач Пётр Воранаў прымае ўдзел у яго запісу), гурт адпраўляецца ў маштабны ўсерасійскі канцэртны тур, які працягнуўся амаль 5 месяцаў і ахапіў больш за 30 гарадоў Расіі.
30 мая 2009 года Otto Dix выступілі на найбуйнейшым штогадовым еўрапейскім гатычным фэсце Wave-Gotik-Treffen у горадзе Лейпцыг (Германія)
Вясна 2010 — гурт адпраўляецца ў тур, прысвечаны пяцігоддзю гурта.
29 ліпеня 2010 года на афіцыйным форуме гурта з’явіліся фатаграфіі са здымак новага кліпу на песню «Зверь»; па стане на пачатак жніўня здымкі кліпа былі завершаны. Таксама названыя прыблізныя тэрміны выхаду новых альбому і кліпа — лістапад 2010 г.
13 снежня 2010 года выходзіць пяты студыйны альбом гурта — «Чудные Дни», выпушчаны лэйблам Gravitator Records
20 красавіка 2012 выходзіць першы сінгл у гісторыі гурта — «Утопія».
7 верасня 2012 выходзіць шосты студыйны альбом «Mortem».
11 красавіка 2013 гурт пакідае скрыпач Пётр Воранаў з-за свайго жадання засяродзіцца на іншых музычных праектах, заявіўшы, што «ў будучым сезоне не выключана мой удзел у некаторых канцэртах і запісах групы ў якасці сесійнага музыкі».