wd wp Пошук:

Oophaga pumilio

Гукі, якія выдае самец

Oophaga pumilio — маленькая трапічная жаба сямейства Dendrobatidae.

Апісанне

Даўжыня 17-24 мм. Скура адносна гладкая. Спіна ярка-чырвонага колеру з невялікімі чорнымі плямамі. Ногі звычайна чорнага або чорна-сіняга колеру. Жывот чырвонага колеру, часам чырвона-сіняга, карычневага або белага.

Ікру адкладаюцца на лісце групамі па 3-17 яек. Самцы ахоўваюць іх 5-15 дзён, пакуль яны не разаўюцца ў апалонікаў. Затым самка адносіць іх у водаутрымліваючыя пазухі драўняных раслін, такіх як брамеліевыя (Bromeliaceae), і пакідае ў гэтых міні-басейнах апалонікаў паасобку. Перыядычна яна вяртаецца да апалонікаў і адкладае неаплодненую ікру, якія служаць апалонікам ежай. Самка ў стане падтрымліваць існаванне да 6 апалонікаў. Праз 6-8 тыдняў, калі жабяняты дасягаюць даўжыні 11 мм, яны пакідаюць ваду.

Дарослыя асобіны сілкуюцца ў асноўным мурашкамі, але ядуць і іншых дробных насякомых і павукоў. Таксіны, якія змяшчаюцца ў мурашках, канцэнтруюцца ў скурных залозах, ператвараючыся ў смяротны яд.

Яркая афарбоўка мае некалькі прызначэнняў. Па-першае, яна папярэджвае драпежнікаў, што амфібія атрутная. Па-другое, яркія самцы абараняюць сваю тэрыторыю мацней, і тым раней рэагуюць на з’яўленне канкурэнта, чым ён ярчэй. Па-трэцяе, самкі выбіраюць больш яркіх самцоў.

Прадстаўнікі віду могуць існаваць толькі ў вільготным асяроддзі. Яны перасоўваюцца ў цені па зямлі або па галінах нізкіх хмызнякоў. Рухомыя і спрытныя жабы робяць кароткія скачкі і толькі ў выключных выпадках спыняюцца і заміраюць на месцы. Прысоскі на пальцах іх лапак дапамагаюць утрымлівацца на раслінах.

Распаўсюджанне

Сустракаюцца ў трапічных лясах Карыбскага ўзбярэжжа Цэнтральнай Амерыкі, ад Нікарагуа да Панамы, да 960 м ад ўзроўню мора.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Земнаводныя Цэнтральнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бясхвостыя земнаводныя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1857 годзе