wd wp Пошук:

Landsat 7

Landsat-7
**Landsat 7** — [штучны спадарожнік](/Штучны_спадарожнік "Штучны спадарожнік") дыстанцыйнага зандавання Зямлі, апошні на канец 2010 года спадарожнік праграмы [Landsat](/Landsat "Landsat"). Быў выведзены на арбіту [15 красавіка](/15_красавіка "15 красавіка") [1999](/1999 "1999") г. ракетай-носьбітам Delta II з ваенна-паветранай базы Вандэнберг (Vandenberg), [Каліфорнія](/Каліфорнія "Каліфорнія"). Стартавая маса КА — 2200 кг, даўжыня 4,3 м, дыяметр 2,8 м. Арбіта сонечна-сінхронная, вышыня 705 км. Накланенне 98,2°, перыяд звароту 98,9 хвілін, паўтор арбітальнага цыклу 16 дзён (233 віткі), памер сцэны (кадра) 185х170 км. Пры здымцы адной сцэны прылада ETM+ перадае на Зямлю каля 3.8 гігабіт дадзеных. Прылада ETM+ вядзе збор дадзеных у 8-мі спектральных каналах. [Раздзяляльная здольнасць](/Раздзяляльная_здольнасць "Раздзяляльная здольнасць") у бачных і інфрачырвоных каналах складае 30 м. Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Штучныя спадарожнікі Зямлі