wd wp Пошук:

Lamprima aurata

Lamprima aurata — жук з сямейства Рагачы.

Апісанне

Даўжыня цела 20 — 25 мм. Афарбоўка звычайна ярка-зялёная з залаціста-чырвоным бляскам. Характэрны палімарфізм — сустракаюцца асобіны з сіняй, сіне-зялёнай, чырвонай, меднай варыяцыямі афарбоўкі. Мандыбулы самца ўмерана развітыя. У самак мандыбулы развіты значна менш. Пярэдняспинка ў грубай і глыбокай пунктыроўцы.

Арэал

Усходняя Аўстралія, верагодна, Новая Гвінея

Месцапражыванне

Сухія лясы і рэдкалессе.

Жыццёвы цыкл

Лічынкі развіваюцца ў мёртвай драўніне відаў сямейства Casuarinaceae: Eucalyptus umbra, Eucalyptus intermedia, Casuarina cunninghamiana, Casuarina littoralis.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рагачы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS