wd wp Пошук:

Lagostomus maximus

Lagostomus maximus — від млекакормячых сямейства Шыншылавыя (Chinchillidae).

Апісанне

Поўсць кароткая мяккая, шэра-карычневая на спіне, бялейшая па баках і белая на бруху. Самкі і самцы маюць белыя адмеціны на шчоках і над вачыма. Ніякіх сезонных змяненняў колеру поўсці не адзначана. Галава масіўная, вочы і вушы вялікія. Пярэднія лапы кароткія, заднія доўгія і мускулістыя. На пярэдняй ступні чатыры доўгія, гнуткія пальцы. Задняя ступня выцягнутая, а тры пальцы на ёй узброены моцнымі кіпцюрамі. Палавы дымарфізм. У самцоў масіўная галава і выразная маска на твары, і яны нашмат буйнейшыя за самак. Маса самцоў складае ад 5 да 8,8 кг, даўжыня цела — 68-82 см, даўжыня хваста — 15-20 см, даўжыня вушэй — 5-6,5 см. Маса самак складае 3,5-5 кг, даўжыня цела — 53-73 см, даўжыня хваста — 13-17 см, даўжыня вушэй — 5-6 см. Працягласць жыцця ў няволі складае 9 гадоў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шыншылавыя