«Krumkač» (Крумкач) — беларускі гурт. Свой жанр вызначае як «Kryvian Black Metal» (крыўскі блэк-метал). Лірыка гурту напраўленая на абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў беларусаў.
Гурт быў заснаваны у пачатку 2018 года і складаўся з аднаго Арцёма пад псеўданімам Эрэбар(Erebor, раней таксама вядомы як Tartavara, Wisdom Of Shadows, Rugievit projects). Потым ён напісаў матэрыял, які адправіў Аляксандру на «Digivision Records studio». Аляксандр прапанаваў запісаць свой вакал для альбома. Так супрацоўніцтва перарасло ў дуэт.
14 верасня 2018 года выходзіць дэбютны альбом «Honar i Kroŭ».
2 снежня 2018 года гурт упершыню выступае ў рамках «Крывійскага гіга». Там жа быў прадстаўлены сінгл «Kryŭja», які запісалі пазней. На тым канцэрце з гуртам гэтаксама выступіў у ролі спевака заснавальнік гурту «Камаедзіца» Алег.
У лістападзе 2019 года выдецца другі альбом — «Kryvijskaja Dyvizija», у які ўвайшлі два папярэднія сінглы таго года («Kryŭja», «Naš Šliach»).
З інтрэв’ю «OccultBlackMetalZine»:
Перш за ўсё тэксты новага альбома распавядаюць пра вечную барацьбу за ідэалы, «Honar i Kroŭ» — гэта непасрэдны заклік памятаць карані і гісторыю народа, шанаваць іх, а не чужыя традыцыі, і бараніць гэта цаной жыцця і значна павялічваць усё, што нам пакінулі нашыя слаўныя продкі! Крывія — гэта тое, што ў сэрцы, гэта тое, што заклала аснову ў нас як у асобных і незалежных людзях, з каштоўнасцямі, традыцыямі і подзвігамі нашых герояў мінулага і сучаснасці!! Язычніцтва — таксама прысутнічае ў лірыцы, яно чырвонай ніткай пераплятаецца ва ўсім альбоме з нашымі нацыянальнымі поглядамі і ідэямі. «Honar i Kroŭ» — гімн маёй зямлі, гэта мой заклік да барацьбы за ідэалы і каштоўнасці. Гэта мае слёзы пра герояў, якія аддалі жыццё ў вечнай барацьбе за правільную справу!
Альбом быў выдадзены 14 верасня на лэйбле «Barbatos Productions» (Расея). Атрымаў даволі высокія адзнакі.
Спіс песень:
18 лістапада быў выдадзены другі альбом з дапамогаю лэйбла «Barbatos Productions». У запісе прыймалі ўдзел:
Эрэбар (Erebor) — музыка, словы, гітары, клавішныя
Атхейм (Atham) — спевы, дуда
Аляксандр (Aliaksandr)- спевы, вокладка, гук
Вячаслаў Зіма (Viachaslau Zima, Vapor Hiemis) — бас
Спіс песень:
Выдадзены 14 чэрвеня.
Выдадзены 5 студзеня. У запісе прыймалі ўдзел:
Выдадзены 23 верасня. У запісе прыймалі ўдзел: