wd wp Пошук:

Junulara E-semajno

Junulara E-Semajno (JES, Моладзевы Э-тыдзень) - навагодняя моладзевая эсперанта-сустрэча, заснаваная Польскай і Нямецкай моладзевымі эсперанта-арганізацыямі. Першы JES адбыўся ў гавагодні тыдзень з 2009 па 2010 у Закапанэ, другі - з 2010 па 2011 у Бурге (Шпрэвальд) JES была створана шляхам зліяння двух пераднавагодніх моладзевых эсперанта-сустрэч - польскай Ago-Semajno (AS) і нямецкага Міжнароднага семінара (IS, Internacia Seminario). Сезон 2008/2009 стаў для абодвух мерапрыемстваў апошнім: для IS гэта быў 52-і сезон, для AS 7-ы. Згодна з ідэяй арганізатараў JES будзе адбываййа штогод напрацягу аднаго тыдня ў розных мясцінах Цэнтральнай Еўропы.

Назва

Літару [E] у абрэвіятуры JES звычайна расшыфроўваюць як “эсперанта”, але, яна можа таксама сімвалізаваць Еўропу і адукацыю (у эсперанта - Edukado). Пагэтаму, найбольш блізкім па сэнсу будзе ўжыванне назвы Junulara E-Semajno, замест Junulara Esperanto-Semajno. Акрамя таго “JES” - гэта часціца, адпавядаючая беларускаму “Так”. Існуе таксама і альтэрнатыўная назва JES - OS як намёд на яе папярэднікаў: IS і AS. У эсперанта “is” - канчатак дзеяслова мінулага часу, “as” - сапраўнага часу, “os”- будуяага часу.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эсперанта-сустрэчы
Катэгорыя·Эсперанта