wd wp Пошук:

Ithomiini

Ithomiini — трыба матылькоў з сямейства німфалід (Nymphalidae) і падсямейства Danainae. Некаторыя аўтары разглядаюць гэтую трыбу як асобнае падсямейства (Ithomiinae). Матылі распаўсюджаны выключна ў неатропіцы, сустракаюцца ў вільготных лясах на вышыні да 3000 м над узроўнем мора. Арэал ад паўднёва-паўднёва-захаду Злучаных Штатаў да Аргенціны. Трыба ўключае ў сябе каля 370 відаў у 40-45 родах.

Біялогія

Прадстаўнікі гэтай трыбы ядавітыя, паколькі вусені харчуюцца раслінамі сямейства астравых (Asteraceae) і бурачнікавых (Boraginaceae) якія змяшчаюць у сабе алкалоід піралізідзін. Адрозніць дарослых асобін магчыма па жылкаванні задніх крылаў, у самца на іх маюцца андраканіяльныя лускавінкі.

Класіфікацыя

Трsба Ithomiini Godman & Salvin, 1879

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Німфаліды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта