wd wp Пошук:

Iran Khodro

Samand LX

Iran Khodro (перс.: ایران خودرو) — найбуйнейшая іранская аўтабудаўнічая кампанія. Кампанія Iran Khodro была заснаваная ў 1962 братамі Ахмадам і Махмудам Хайямі. Штаб-кватэра — у Тэгеране. Выпускае легкавыя аўтамабілі Samand і Peugeot. Па ліцэнзіі Mercedes-Benz выпускаюцца грузавікі і аўтобусы.

З 1960-х па 1990-я Iran Khodro выпускала галоўным чынам легкавы аўтамабіль Пейкан на базе Peugeot-504, які стаў самым распаўсюджаным у Іране.

У цяперашні час Iran Khodro з’яўляецца найбуйнейшым аўтавытворцам не толькі ў Іране, але і на ўсім Сярэднім і Блізкім Усходзе. Штогод кампанія выпускае больш 1 млн аўтамабіляў (550 тыс.), аўтобусаў, грузавікоў, пікапаў. Па гэтым паказчыку Iran Khodro займае 20-е месца ў свеце.

Апроч Ірана вытворчыя магутнасці Iran Khodro размешчаныя ў Азербайджане і Беларусі.

Прадукцыя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі Ірана