wd wp Пошук:

Industrial Records

Industrial Records — лэйбл гуказапісу, заснаваны ў 1976 годзе Джэнезісам Пі-Орыджам (Вялікабрытанія)

Гісторыя

Назва лэйблу паходзіць ад высунутага Монтэ Казаза (Monte Cazazza) лёзунгу «Industrial music for industrial people» («Індустрыйная музыка для індустрыйных людзей ») і дала назву цэламу жанру музыкі (індастрыял).

Industrial Records стаў асноўнай зброяй задуманай Пі-Орыджам атакі на грамадзтва і культуру. Лэйбл выдаваў ня толькі праект Пі-Орыджа Throbbing Gristle і іншыя індастрыял-гурты, але і мастака-перфармансіста Монтэ Казаза і нават вядомага контаркультурнага пісьменніка Уільяма Бероўза.

Адпавядаючы ідэалогіі Пі-Орыджа, палітыка лэйблу была наўмысна правакацыйнай. З роспускам Throbbing Gristle у 1981 і абвешчаным сканчэннем эпохі індастрыялу Industrial Records замарозіў дзейнасць на 20 год, а раней выпусканыя на ім матар’ялы перайшлі да Mute Records. Аднак у 2002 годзе, разам з адраджэннем Throbbing Gristle, Пі-Орыдж аднавіў дзейнасць лэйблу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Індастрыял
Катэгорыя·Музыка