wd wp Пошук:

IAR

Індустрыя Аэранаўтыкэ Ромынэ (рум.: Industria Aeronautică Română — IAR) — румынская авіябудаўнічая кампанія. Заснавана ў 1925 годзе ў Брашаве.

Гісторыя

Заснавана 1 лістапада 1925 года як акцыянернае таварыства. У стварэнні ўзялі ўдзел французскія кампаніі «Bleriot-SPAD» і «Lorraine-Dietrich», румынскае авіяпрадпрыемства ASTRA (рум.) з Арада і іншыя. У наш час вядомая пад назвай IAR S.A. Brașov

Спачатку зноў утвораная кампанія займалася пераважна ліцэнзійным вырабам самалётаў і рухавікоў. Першымі са зборачных цэхаў прадпрыемства выйшлі ў 1928 годзе 30 двухмесных трэнавальных самалётаў Morane-Saulnier MS.35, потым 70 лёгкіх бамбавікоў Potez 25.

Напачатку 1930-х гадоў на прадпрыемстве сталі распрацоўвацца і машыны ўласнай канструкцыі, але практычна ўсе яны засталіся на роўні доследных узораў, з выняткам навучальнага самалёта IAR 14.

У 1934 годзе прадпрыемства выпускала па ліцэнзіі польскія знішчальнікі PZL P.11f, якія выпускаліся пад назвай IAR Р.11F. Да 1937 года падраздзяленні румынскіх ВПС атрымалі каля 70 такіх машын. Крыху пазней, на заводзе вырабілі 25 самалётаў IAR P.24E — ліцэнзійную версію больш дасканалага польскага знішчальніка PZL P.24.

На базе апошняй машыны на румынскім прадпрыемстве распрацавалі і запусцілі ў вытворчасць сямейства знішчальнікаў IAR 80 і знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў IAR 81.

Авіятэхніка, што выраблялася на заводзе

Уласныя распрацоўкі

Ліцэнзійныя мадэлі

Паваенныя канструкцыі

Верталёты

Планёры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампаніі Румыніі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Авіябудаўнічыя кампаніі