wd wp Пошук:

Hydropotes inermis

Hydropotes inermisпарнакапытнае млекакормячае сямейства аленяў.

Апісанне

Даўжыня цела 78-100 см, вышыня ў карку 45-55 см; важыць 12-15 кг. Нагадвае казулю, аднак крыху масіўней. Рагоў няма. У самцоў у верхняй сківіцы — доўгія іклы. Сустракаецца ў Карэі, Кітаі (у даліне р. Янцзы) і на астравах ля ўсходняга ўзбярэжжа Азіі. Жыве ў вільготных месцах (берагі рэк, азёр), парослых высокім трыснягом і чаротам. Ежа — трыснёг і грубыя травы. Увесну самка нараджае 4-7 дзіцянятаў. Колькасць невялікая і працягвае скарачацца.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1870 годзе
Катэгорыя·Сысуны Азіі
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Аленевыя