wd wp Пошук:

Heliconiinae

Heliconiinaeпадсямейства матылькоў з сямейства німфалід.

Апісанне

Каля 200 відаў; распаўсюджаныя ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Параўнальна буйныя матылі з даўгаватымі вузкімі крыламі. Размах крылаў да 6-10 см, ярка пафарбаваны ў аранжавыя, чырвоныя, жоўтыя колеры на агульным чорным фоне, часам з даданнем сініх і зеленаватых тонаў.

Кепскі пах і непрыемны смак рэчываў, якія выдзяляюць прадстаўнікі падсямейства, робяць іх неядомымі і тым самым абараняюць ад птушак і іншых ворагаў. Ядучы лісце кармавых раслін, вусені паглынаюць гліказіды, у склад якіх уваходзіць цыяністая група. У працэсе пераварвання апошніх утвараюцца цыяніды. Яркая афарбоўка — адзін з класічных прыкладаў г. зв. папераджальнай афарбоўкі. Марфалагічнае падабенства матылькоў іншых сямействаў (якія не вылучаюць з’едлівых рэчываў) на віды падсямейства Heliconiinae дало падставу казаць пра іх прыстасавальнае перайманне (мімікрыю)

Асаблівасці

Здольныя запамінаць месца, дзе калі-то былі злоўлены, і пазбягаюць яго ў будучыні. Механізм дадзенай з’явы застаецца не растлумачаным.

На начлег матылькі збіраюцца вялікімі групамі, застаючыся нерухомымі на галінах дрэў. Як толькі раніцай ўзлятае адзін матыль, як узлятаюць і ўсе астатнія — гэта яшчэ адна неразгаданая асаблівасць прадстаўнікоў падсямейства.

Вусені і кукалкі

Вусені пакрытыя густымі валасінкамі. Развіваюцца на відах роду Passiflora. Акукліванне адбываецца праз 3 тыдні. Кукалкі пакрытыя валасінкамі і знешнім выглядам нагадваюць насенне або плады раслін. Стадыя кукалкі доўжыцца каля 10 дзён.

Спіс родаў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Насякомыя Цэнтральнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Німфаліды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL