wd wp Пошук:

HMS А7

HMS А7 — брытанская падводная лодка тыпу А. Пабудавана ў 1904—1905 гадах кампніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 21 студзеня 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 13 красавіка 1905 года.

16 студзеня 1914 года падчас вучэнняў лодка патанула каля Плімута. У выніку затаплення ўвесь экіпаж лодкі загінуў. Было распачата некалькі спроб падняць яе на працягу месяца, але яе карма занадта глыбока апушчана ў глей. На сённяшні дзень остаў лодкі знаходзіцца на ранейшым месцы на глыбіні каля 121 фута (37 м).

У 2014 годзе каманда праекта SHIPS у Плімуце завяршыла археалагічнае даследаванне падводнай лодкі A7, атрымаўшы дазвол Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.[1]

Зноскі

  1. Holt, Chapter 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу A
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне