wd wp Пошук:

HL Цяльца

HL Цяльца (лац.: HL Tauri) — зорка ў сузор’і Цяльца, якая знаходзіцца ў 520 светлавых гадах ад нас. Гэта аранжавая пераменная зорка класа K тыпу T Цяльца, што адносіцца да малекулярнага воблака Цяльца. У яе знойдзены протапланетны дыск і юпітэрападобная планета. Узрост зоркі складае каля 100 тысяч гадоў — яна знаходзіцца на раннім этапе зорнай эвалюцыі.

Протапланетны дыск

Протапланетны дыск, які верціцца вакол зоркі, вельмі масіўны і яркі, што робіць яго зручным аб’ектам для вывучэння. Брытанскія навукоўцы выявілі па эмісійным лініям, што ў дыску прысутнічаюць скопішчы ў выглядзе буйных скалістых аб’ектаў і згусткаў гарачага газу. Гэта дазволіла астраномам зрабіць выснову, што каля зоркі актыўна фарміруецца планетная сістэма. Далейшыя даследаванні паказалі наяўнасць як мінімум адной экзапланеты.

HL Цяльца b

Брытанскія астраномы з універсітэта Сэнт-Андруса ў Шатландыі адкрылі ў зоркі планету — HL Цяльца b. Па масе яна прыблізна ў 14 больш Юпітэра і круціцца вакол маці-зоркі на адлегласці, які перавышае арбіту Нептуна ў два разы. Прэцэдэнт выяўлення планеты каля зоркі, акружанай протапланетным дыскам, быў — у сістэме TW Гідры. Аднак унікальнасць дадзенай экзапланеты складаецца ў тым, што яе узрост не перавышае 2000 гадоў. Гэта самая маладая з вядомых на дадзены момант планет. Даследчыкі мяркуюць, што каля 1600 гадоў таму міма сістэмы HL Цяльца праляцела суседняя XZ Цяльца, таксама маладая пераменная зорка. Яе гравітацыйнае поле закранула протапланетны дыск, у выніку чаго пачалі больш актыўна ўтварацца згусткі з пылу і газу, што ў канчатковым выніку і прывяло да з’яўлення HL Цяльца b.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Webb, Johnathan. Planet formation captured in photo (нявызн.), BBC News (6 November 2014). Праверана 6 November 2014.
  2. National Radio Astronomy Observatory (6 November 2014). Birth of Planets Revealed in Astonishing Detail in ALMA’s ‘Best Image Ever’. Прэс-рэліз. Праверана 6 November 2014. Архівавана 6 лістапада 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Цялец (сузор’е)
Катэгорыя·Зоркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Планетныя сістэмы
Катэгорыя·Пераменныя зоркі