wd wp Пошук:

Glires

Glires — таксон (grandorder), у які аб’ядноўваюць атрады грызуноў (Rodentia) і зайцападобных (Lagomorpha). Першапачаткова Glires быў атрадам, да якога адносілі абедзве групы. З часам, гэта канцэпцыя была цалкам адпрэчана, хоць блізкае сваяцтва паміж грызунамі і зайцападобнымі не аспрэчваецца. Па прыкметах, якія маюцца толькі ў зайцападобных, іх манафілія лічыцца добра даказанай, а незалежная на працягу больш за 70 мільёнаў гадоў эвалюцыйная гісторыя апраўдвае іх класіфікацыю як асобны атрад. Іншыя ж прыкметы, такія як разцы, з’яўляюцца следствам наяўнасці агульных продкаў з грызунамі, з-за чаго таксон Glires быў захаваны.

Glires утвараюць разам з групай Euarchonta, да якой адносяцца Scandentia, прыматы (Primates) і Dermoptera, надатрад Euarchontoglires. Эвалюцыйна-генетычныя адносіны ўнутры апошніх выглядаюць наступным чынам:

──[Euarchontoglires](/Euarchontoglires "Euarchontoglires")
  ├──[Euarchonta](/Euarchonta "Euarchonta")
  │  ├──[Scandentia](/Scandentia "Scandentia")
  │  └──[Прыматаморфы](/Прыматаморфы "Прыматаморфы") (*Primatomorpha*)
  │     ├──[Dermoptera](/Dermoptera "Dermoptera")
  │     └──[Прыматы](/Прыматы "Прыматы") (*Primates*)
  │
  └──**Glires**
      ├──[Зайцападобныя](/Зайцападобныя "Зайцападобныя") (*Lagomorpha*)
      └──[Грызуны](/Грызуны "Грызуны") (*Rodentia*)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Плацэнтарныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта