wd wp Пошук:

Gerbillinae

Gerbillinae — падсямейства грызуноў сямейства мышыныя (Muridae).

Уключае каля 110 відаў, распаўсюджаных у Афрыцы і цёплых раёнах Азіі.

Апісанне і спосаб жыцця

Большасць відаў вядзе дзённы спосаб жыцця, усяедныя. Жывуць 3-4 гады. Вага каля 70-120 грамаў, даўжыня 150—300 мм. Самцы буйней самак. Сілкуюцца насеннем траў і зялёнымі часткамі раслін, хоць не адмовяцца і ад дробнага насякомага. Капаюць норы. Жывуць сямейнымі калоніямі — бацька, маці і некалькі вывадкаў. Сямейныя пары ўтвараюць на ўсё жыццё. Тэрмін цяжарнасці — каля 25 дзён. Самца ад самкі ня адсаджваюць таму, што ён дапамагае ёй выхоўваць дзіцянят. Лёгка прыручаюцца, ад іх амаль няма непрыемнага паху і яны вельмі рухомыя.

Трыбы і роды

Ammodillini

Desmodilliscini

Gerbillini

Gerbillurini

Taterillini

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мышыныя