wd wp Пошук:

Eresus cinnaberinus

Eresus cinnaberinus (раней Eresus niger) — від павукоў рода Eresus сямейства Eresidae.

Апісанне

Самцы да 11 мм у даўжыню, самкі могуць дасягаць да 20 мм. Самцы маюць чорную галавагрудзь і ярка чырвонае брушка з чатырма чорнымі кропкамі (часам з белай падшэўкай), якія нагадваюць афарбоўку божай кароўкі. Ногі чорныя, у белых палосах, заднія ногі часткова чырвоныя. Самкі пакрыты чорнымі з белым валаскамі, толькі наперадзе часам жоўтымі.

Арэал

Гэты від аддае перавагу сонечным, сухім месцам і шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Павукі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона