wd wp Пошук:

Eagles

Eagles — амерыканскі рок-гурт, які выконвае меладычны гітарны кантры-рок і софт-рок. За гады свайго існавання (1971—1981) пяць разоў узначальваў амерыканскія поп-чарты сінглаў (Billboard Hot 100) і чатыры разы — хіт-парад альбомаў (Billboard Top 200).

Зборнік хітоў Their Greatest Hits 1971—1975, выпушчаны ў 1976 годзе, быў распрададзены тыражом у 38 млн асобнікаў, дзякуючы гэтаму стаў самым прадаваным альбомам усіх часоў па версіі Амерыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаній (RIAA), абыйшоўшы альбом Майкла Джэксана «Thriller»; гэтая кампіляцыя гурта з’яўляецца найбольш папулярным альбомам у ЗША. У агульнай колькасці ў Амерыцы было рэалізавана 65 млн копій іх альбомаў, што робіць іх трэцім па папулярнасці ў ЗША калектывам ўсіх часоў пасля The Beatles і Led Zeppelin. У 2019 годзе гурт увайшоў у спіс самых высокааплатных музыкантаў паводле версіі часопіса Forbes.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
Катэгорыя·Рок-гурты ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100