wd wp Пошук:

Eŭropo - Demokratio - Esperanto

Eŭropo — Demokratio — Esperanto (Еўропа — Дэмакратыя — Эсперанта) ці E°D°E° — палітычны рух, які прымае ўдзел у еўрапейскіх выбарах. Аснова платформы руха — увядзенне эсперанта ў якасці афіцыйнай мовы ў ЕС з мэтай спрыяння моўнаму адзінству ў саюзе.

«Eŭrope — Démokratie — Espéranto» ўпершыню прыняў удзел у выбарах у Еўрапейскі парламент у 2004 годзе ва Францыі. Нямецкаму філіялу, «Eŭropa — Demokratie — Esperanto» у сувязі з познім стартам, не атрымалася сабраць неабходныя для ўдзелу ў выбарах у Германіі 4000 подпісаў, нягледзячы на інтэнсіўныя намаганні. Асноўная мэта руха — развіццё эсперанта ў ЕС. У сярэднятэрміновай перспектыве, партыя жадае ўвядзення эсперанта ў агульнаеўрапейскіх школах, а ў доўгатэрміновай — прыняцце эсперанта ў якасці афіцыйнай мовы ЕС. Для дасягненя гэтых мэт E°D°E° намагаецца мець спісы кандытатаў ва ўсіх краінах-членах ЕС. На гэты момант, філіялы ёсць толькі ў Францыі і Германіі. У 2004 годзе партыя атрымала у Францыі 0,14 % галасоў, у 2009 — у Францыі — 0,14 % У Германіі — 0,045 % галасоў.

Платформа

Рух накіраваны на садзейнічанне «сапраўднай еўрапейскай міжнароднай дэмакратыі». Галоўныя прынцыпы:

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2003 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі эсперантыстаў