wd wp Пошук:

Code Geass

Code Geass: Lelouch of the Rebellion ( яп.: コードギアス 反逆のルルーシュ, Kōdo Giasu: Hangyaku no Rurūshu?) — японскае анімэ, створанае студыяй Sunrise. Звычайна, называецца проста Code Geass. Рэжысёрам анімэ з’яўляецца Горо Танігуці (англ. Gorō Taniguchi), а сцэнарыстам Іціра Окуці (англ. Ichirō Ōkouchi). Дызайн герояў, быў распрацаваны групай Clamp.

У першыню паказ серыяла пачаўся ў Японіі на MBS ў кастрычніку 2006 года. Першая частка серыяла, што налічвала 25 эпізодаў, была паказаны з 5 кастрычніка 2006 па 28 ліпеня 2007 года. Працяг Code Geass: Lelouch of the Rebellion R2 (コードギアス 反逆のルルーシュR2, Kōdo Giasu Hangyaku no Rurūshu Āru Tsū?) трансляваўся з 6-га красавіка па 28 верасня 2008-га года.

Абодве часткі атрымалі некалькі ўзнагарод на Tokyo International Anime Fair, Animage Anime Grand Prix, і Animation Kobe event.

Сюжэт

Усе падзеі адбываюцца ў свеце з альтэрнатыўнай гісторыяй.

У 2010 a.t.b. годзе войскі Святой Брытанскай Імперыі нападаюць на Японію і з лёгкасцю захопліваюць яе. Адной з прычын гэтага з’яўляецца выкарыстанне баявых робатаў Knightmare Frames.

Пасля акупацыі Японія траціць сваю незалежнасць, а таксама назву (цяпер яна становіцца Зонай 11). Жыхары краіны страчваюць свае грамадзянскія правы і свабоды. За некаторы час да гэтага, пасля сваркі з бацькам, у Японію быў выгнаны брытанскі прынц Лелуш і яго сястра Наналі. Абое пражываюць у Зоне 11 інкогніта, пад выглядам звычайных грамадзян брытаніі (нават без шляхецкага тытулу) і вучацца ў Ашфордскай акадэміі. Асноўныя падзеі серыяла пачынаюцца ў 2017 годзе. У гэты час у Японіі дзейнічае некалькі падпольных і партызанскіх груповак, якія імкнуцца аднавіць незалежнасць краіны ад акупантаў і вярнуць правы яе грамадзянам. Аднак іх дзейнасць застаецца без поспеху. У адну з аперацый падпольшчыкаў выпадкова аказваецца ўцягнуты і Лелуш. Яму пагражае смерць ад рук арміі, аднак на дапамогу яму прыходзіць загадкавая дзяўчына C.C. Яна абацае Лелушу сілу Гіаса, у абмен на нейкую паслугу. Лелуш згаджаецца. Ён не толькі выратоўвываецца, але і збіраецца выкарыстаць атрыманыя здольнасці ў асабістых інтэрэсах, якія часткова супадаюць з мэтамі і інтарэсамі японскіх паўстанцаў.

Свет дзеяння

Дзеянне серыялу развіваецца ў свеце з альтэрнатыўнай гісторыяй.

У пачатку першага сезону свет аказваецца падзеленым між трыма звышдзяржавамі: Святой Брытанскай Імперыяй, Кітайскай Федэрацыяй і Еўрапейскім Светам (Euro Universe). Выключэнне складае незалежная Аўстралія. Аднак яна не адыгрывае ніякай ролі на палітычнай арэне.

Святая Брытанская Імперыя (англ. Holy Britannian Empire, яп. 神聖ブリタニア帝国, Shinsei Buritania Teikoku) — найбольш магутная і тэхнічна развітая краіна. На пачатак серыялу, кантралюе адну трэць усяго свету. У гэты час Святая Брытанская Імперыя ўключае ў сябе абедзве Амерыкі, Японію і Новую Зеландыю. З цягам часу яе тэрыторыі значна пашыраюцца. Не гледзячы на назву, самі Брытанскія астравы не ўваходзяць у склад гэтай дзяржавы. Сталіца імперыі—горад Пендрагон, знаходзіцца ў Паўночнай Амерыцы.

Святой Брытанскай Імперыяй кіруе манарх — імператар. У пачатку анімэ гэтую пасаду займае Чарлз зі Брытанія і з’яўляецца 98 імператарам. Пасаду, верагодна, могуць займаць як мужчыны так і жанчыны. Грамадзяне імперыі размеркаваныя на іерархічнай лесвіцы, на версе якой знаходзіцца імператарская сям’я і непасрэдна брытанцы, а на ніжнім узроўне жыхары захопленых краін, якія не маюць грамадскіх правоў і свабод. Звычайна яны называюцца Лічбы, альбо па нумару зоны ў якой пражываюць (напрыклад, Японія—Зона 11,а японцы—адзінаццаткі).

Кітайская федэрацыя (англ. Chinese Federation,яп. 中華連邦, Chūka Renpō) — самая густанаселеная, але і самая эканамічна слабаразвітая краіна. У Кітайскую Федэрацыю ўваходзіць большая частка Азіі, уключаючы Індыю, Карэю, Пакістан і іншыя краіны. Кітайская Федэрацыя з’яўляецца абсалютнай манархіяй і фармальна кіруецца імператарам, які пражывае ў Забароненым Горадзе, у сталіцы краіны—Лаяне. Аднак пад час дзеяння анімэ імператарам з’яўляецца маленькая дзяўчынка, а ўся ўлада знаходзіцца ў руках Вялікіх Еўнухаў.

Для гэтай краіны характэрны моцныя сепаратыскія тэндэнцыі. Так імкненне Індыі да незалежнасці гуляе на руку галоўным героям анімэ.

Еўрапейскі Свет (англ. Euro Universe, яп. ユーロ・ユニバース, Yūro Yunibāsu) краіна, пра якую даецца найменш інфармацыі. Не гледзячы на назву, акрамя ўсёй Еўропы (разам з Брытанскімі вастравамі), тэрыторыя дзяржавы ўключае ўсю Афрыку і Расію. Аднак з цягам часу яе тэрыторыя рэзка змяншаецца.

Аб’яднаныя Штаты Японіі — дзяржава створаная галоўным героем у другім сезоне. На пачатку яе тэрыторыю складала некалькі пакояў у пасольстве Кітайскай Федэрацыі. Пасля востраў ля берагоў Кітая.

Аб’яднаная Федэрацыя Нацый (англ. United Federation of Nations) — дзяржава створаная галоўным героем у другім сезоне анімэ. Уключае ў сябе краіны былой Кітайскай Федэрацыі, вялікую частку Еўрапейскага Свету, і Аб’яднаныя Штаты Японіі.

Героі

Асноўны артыкул Героі анімэ Code Geass

Код Гіас (Code Geass)

Knightmare Frames

Цікавыя факты

У 16-м эпізодзе другой часткі фільма Судзаку Куруругі пры сустрэчы з Лучана Брэдлі кажа, што не бачыў яго з «часоў беларускага фронту». Іх знаходжанне на «Беларускім фронце» паказана ў OVA «Code Geass: Akito the Exiled», таксама адна з бітваў адбываецца ў Слуцку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Манга
Катэгорыя·Анімэ