wd wp Пошук:

Chaetocnema breviuscula

Chaetocnema breviuscula — від жукоў сямейства лістаеды (Chrysomelidae). Шкоднае насякомае, паражае буракі.

Біялагічнае апісанне

Імага медна-бронзавыя, часам з фіялетавым або зялёным адлівам, даўжыня іх-адпаведна 1,8 — 2,3 мм. Насякомыя распаўсюджаныя ва ўсіх зонах развядзення буракоў. Пашкоджваюць расліны ад з’яўлення ўсходаў і да смыкання радкоў. Развіваюцца ў адным пакаленні. Зімуюць імага ў раслінных рэштках і ў верхнім пласце глебы на глыбіні 10 — 12 см на непаханых землях. Вясной пасля адтавання глебы яны з’яўляюцца пры тэмпературы +6..+8 °C у яснае надвор’е і пры +15 °C у пахмурнае. Лёт назіраецца толькі пры ясным і ціхім надвор’і. У гэты час імага ўзмоцнена сілкуюцца на бураках і значна іх пашкоджваюць. Адна самка адкладае каля 20 яек. Лічынкі сілкуюцца дадатковымі карэннямі лебяды, часам буракоў. На лісці цукровых буракоў з верхняга боку яны выгрызаюць мякаць. Пры гэтым ніжняя скурка ліста застаецца не пашкоджанай, а па меры росту расліны яна лопаецца і ўтвараюцца суцэльныя адтуліны. Насякомыя не толькі выгрызаюць тканку, але і выядаюць яе змесціва.

Меры абароны

Знішчэнне пустазелля з сямейства Chenopodioideae і Polygonaceae. З прафілактычных мер эфектыўныя інкрустацыя насення буракоў сістэмнымі інсектыцыдамі і ўнясенне грануляваных прэпаратаў ў радкі ў час сяўбы. Пры выяўленні 1-1,5 імага на расліне краі поля шырыней 50-60 м апрацоўваюць інсектыцыдамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лістаеды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)