wd wp Пошук:

Buphagus

Buphagus — род птушак сямейства шпаковых атрада вераб’інападобныя, з двума відамі (некаторыя даследчыкі вылучаюць іх у асобнае падсямейства Buphaginae). Buphagus жывуць толькі ў Афрыцы, дзе з’яўляюцца шырока распаўсюджанымі і часта сустракаемымі птушкамі. Характэрная рыса ладу жыцця гэтых птушак — прыхільнасць да буйных капытных, са шкуры якіх яны выклёўваюць насякомых і іх лічынак — свой асноўны корм. Птушкі садзяцца на цела жывёлы і падоўгу сядзяць, перасоўваючыся разам з ім.

Buphagus — аселыя птушкі. Практычна ўвесь час, незалежна ад сезону, днём яны праводзяць каля статкаў дзікіх траваедных (пераважна буйных — сланоў, насарогаў, тураў, зебр, гну) або хатняй жывёлы; ноч птушкі праводзяць у чароце вялікімі зграямі. Яны купкамі садзяцца на жывёл і, чапляючыся за іх шкуру з дапамогай вострыя кіпцікаў, лазяць па ўсім целе, выбіраючы наскурных паразітаў — кляшчоў, вошай і г.д. і іх лічынак, а таксама выдзіраюць з-пад шкуры лічынак аваднёў.  Buphagus могуць разглядацца як сімбіятычныя чысцільшчыкі, якія пазбаўляюць капытных ад паразітаў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шпаковыя