wd wp Пошук:

Brachypelma smithi

Brachypelma smithi — від павукоў-птушкаедаў з роду Brachypelma.

Жыве ў раёнах ціхаакіянскага ўзбярэжжа Мексікі і на поўдні ЗША. Аддае перавагу вільготным месцам пражывання, хаваецца ў хмызняках.

Чырвонакаленныя павукі-птушкаеды — адны з самых папулярных відаў павукоў, якіх разводзяць ў няволі, з прычыны іх вялікага памеру і яркай афарбоўкі. З-за рэзкага зніжэння колькасці чырвонакаленных павукоў-птушкаедаў паводле пагаднення CITES гэты від быў аднесены да спісу забароненых да адлову ў мэтах продажу жывёл, а таксама быў ўведзена забарона на ўвоз або вываз любых павукоў роду Brachypelma.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павукі-птушкаеды
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта