wd wp Пошук:

Blessthefall

Blessthefall — амерыканскі рок-гурт з Фінікса, штат Арызона, які грае ў жанрах пост-хардкор і хрысціянскі метал. Гурт быў заснаваны ў 2004 годзе.

Гісторыя гурта

Экс-вакаліст Крэйг, гітарыст Майк, бубнач Мэт і басіст Джарэд сфармавалі Blessthefall ў Фініксе, ЗША, у 2004 годзе. Пазней да іх далучыўся гітарыст Майлз, але ён быў вымушаны пакінуць калектыў з-за вучобы ў Berklee College of Music.

У сярэдзіне 2005 года група выпусціла EP, які змяшчаў 3 трэкі, і прыняла ў свой склад гітарыста Эрыка. Затым гурт падпісвае кантракт з «Warner Subsidiary, Record Collection» і пачынае тур па ЗША і Канадзе разам з Alesana і Norma Jean.

Дэбютны альбом Blessthefall «His Last Walk», быў выпушчаны 10 красавіка 2007 года.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Іншыя альбомы / EP

Сінглы

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Музычныя калектывы ЗША