wd wp Пошук:

BVP-2

BVP-2 — чэхаславацкая гусенічная баявая машына пяхоты, заснаваная на савецкай БМП-2, прызначаная для транспартавання асабовага складу да пярэдняга краю, падвышэння яго мабільнасці, узброенасці і абароненасці на поле бою ва ўмовах ужывання ядзернай зброі і сумесных дзеянняў з танкамі ў баі.

Узбраенне BVP складаецца з савецкай аўтаматычнай гарматы 2А42 калібра 30 мм, прызначанай для знішчэння лёгкабраняваных цэлей, кулямёта ПКТ калібра 7,62 мм і супрацьтанкавых кіраваных пускавых усталёвак 9К111 Фагот, 9К111М Фагот-М і 9К111-1 Конкурс. На BVP-2 усталявана абсталяванне для абароны экіпажа ад вялікага ціску, пранікальнай радыяцыі, радыёактыўных ападкаў і хімічнай зброі. Ён таксама абсталяваны сістэмай 902В «Туча» для стральбы дымавымі гранатамі (6 шт.).

Краіны-эксплуатанты

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·БМП-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Бранятэхніка Чэхаславакіі
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта