wd wp Пошук:

Australopithecus anamensis

Australopithecus anamensis — выкапнёвы від роду аўстралапітэкаў, які жыў ва Усходняй Афрыцы каля 4 мільёнаў гадоў таму. Гэта найбольш старажытны з відаў аўстралапітэкаў, вядомых навуцы.

Гісторыя вывучэння

Выкапнёвыя парэшткі прадстаўнікоў гэтага віду былі знойдзены яшчэ ў 1965 годзе ў месцазнаходжанні Канапоі на паўднёвым узбярэжжы возера Рудольф (цяпер возера Туркана) у Кеніі, дзе экспедыцыя з Гарвардскага універсітэта пад кіраўніцтвам Браяна Патэрсана выявіла фрагмент плечавай косткі.

У 1994 годзе новая група даслечыкаў пад кіраўніцтвам М. Лікі аднавіла пошукі ў Канапоі, а таксама ў месцазнаходжанні Алія Бі на ўсходнім беразе возера Туркана. У ходзе раскопак былі выяўленыя фрагменты костак больш чым 20 асобін. Геалагічны ўзрост знаходак вызначаўся як інтэрвал ад 3,9 да 4,2 мільёнаў гадоў. На аснове знойдзеных матэрыялаў ў 1995 годзе быў апісаны новы від аўстралапітэкаў Australopithecus anamensis ( Leakey, Feibel, McDougal et Walker, 1995).

У наступныя гады ў тым жа месцазнаходжанні былі знойдзены новыя астанкі прадстаўнікоў гэтага віду.

Магчыма, да дадзенага віда адносяцца і зубы, знойдзеныя ў 1989 годзе ў месцазнаходжанні Фіджыж (Fejej) у паўднёвай Эфіопіі на паўночным беразе возера Туркана ў адкладах узростам 4-4,2 мільёна гадоў, а таксама фрагмент верхняй сківіцы невыразнага геалагічнага ўзросту з ракі Гарус у Танзаніі , знойдзены ў 1939 годзе.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Антрапагенез
Катэгорыя·Аўстралапітэкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных