wd wp Пошук:

Athalia rosae

Athalia rosae — від перапончатакрылых насякомых з сямейства Tenthredinidae.

Апісанне

Аранжава-жоўтага колеру з чорнымі галавой, вусікамі і грудзямі, за выняткам пярэдняспінкі і шчытка. Вусікі 11-членікавыя, булавападобныя. Вонкавы край пярэдніх крылаў чорны. Заднія лапкі жоўтыя з чорнымі кольцамі. Даўжыня цела 7—8 мм.

Арэал

Шырока распаўсюджаны  ў Цэнтральнай Еўропе і з’яўляецца ў канцы красавіка ці ў маі.

Экалогія

Самкі адкладаюць яйкі па краях лісця розных капуставых раслін (рапсу, рэпы, свірэпе і іншых). Лічынкі (несапраўдныя вусені) даўжынёй 17 мм, шаравата-зялёнага колеру з цёмнымі палосамі, голыя, з чорнай галавой з 3 парамі грудных і 8 парамі брушных ног. Лічынкі харчуюцца лісцем капуставых і акукляюцца ў зямлі ў далікатным кокане. Звычайна бывае два пакаленні ў год: другое пакаленне лётае ў канцы ліпеня і ў жніўні.

У многіх мясцовасцях від моцна шкодзіць рапсу і свірэпе, нападаючы пераважна на маладыя расліны. Насякомае пашкоджвае як і азімы, так і яравы рапс.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Пільшчыкі