wd wp Пошук:

Arianta arbustorum

Arianta arbustorum — від бруханогіх малюскаў сямейства Helicidae.

Біялагічнае апісанне

Arianta arbustorum alpicola

У дарослых асобін вышыня ракавіны вагаецца пераважна ў дыяпазоне ад 10 да 23 мм, а яе шырыня (дыяметр) — ад 14 да 28 мм. Мае да 6 абаротаў. Ракавіна шарападобнай формы са згладжаным купалападобным завітком. Паверхня ракавіны мае нераўнамерныя радыяльныя рыскі і пакрыта частымі спіральнымі лініямі (меней выяўленыя на апошнім абароце). Агульны фон ракавіны ад жоўтага да карычневага колеру. Найбольш характэрнай прыкметай выгляду з’яўляецца наяўнасць шматлікіх хаатычна размешчаных невялікіх светлых рысак і плям, арыентаваных пераважна ўздоўж абароту. Акрамя таго, трохі над перыферыяй можа праходзіць цёмная спіральная паласа. Нярэдка цела малюска, якое прасвечвае скрозь аднакаляровую ракавіну, стварае ілюзію пярэстай (плямістай) афарбоўкі.

Арэал

Від распаўсюджаны пераважна ў Цэнтральнай і Паўночна-Заходняй Еўропе. Сустракаецца ў гарах на вышыні да 2700 метраў над узроўнем мора, у лясах, радзей на раўніне. Аддае перавагу вільготным месцам пражывання.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Геліцыды
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Малюскі Еўропы